Ва Уздзенскім раёне рэалізаваны дзяржаўны сацыяльны заказ па аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам з інваліднасцю
05.06.2026Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН на працягу цэлага тыдня крочылі самастойным жыццём, рабілі гэта ўпэўнена, з усмешкай і падтрымкай спецыялістаў Дыяканічнага дома сацыяльнага служэння в. Тарасава, дзе і быў рэалізаваны дзяржаўны сацыяльны заказ.
За перыяд знаходжання ў Тарасава з хлопцамі праводзіліся псіхалагічныя трэнінгі, заняткі па навучанні навыкам самастойнага пражывання, забаўляльныя мерапрыемствы, займальныя экскурсіі і цікавыя паездкі. Атрымальнікі паслуг наведалі Цэнтральны батанічны сад, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музей Мінскай конкі, выставу мастака Марка Шагала.
Гэты час запомніўся хлопцам новымі знаёмствамі, уражаннямі і яркімі эмоцыямі, паспяховым вопытам самастойнага пражывання.
