Рэабілітацыя праз радасць руху!

05.06.2026

Рухомыя гульні на вуліцы - гэта перш за ўсё добры настрой, а таксама спосаб фізічнай і псіхалагічнай рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю.

Гульнявыя заняткі на абсталяванай адкрытай спартыўнай пляцоўцы - адны з самых любімых для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. З надыходам цёплага надвор'я спецыялісты аддзялення на пастаяннай аснове арганізуюць падобныя заняткі для дзяцей, вучаць іх працаваць у камандзе, праяўляць ініцыятыву, пераадольваць псіхалагічныя бар'еры пры выкананні розных практыкаванняў.

– Удзельнікі гульнявых заняткаў атрымліваюць вялікі зарад бадзёрасці і набываюць упэўненасць у тым, што здаровы лад жыцця – гэта весела, цікава і займальна, – адзначаюць спецыялісты аддзялення.

Падпішыцеся на нашы навіны