ТЦСАН Уздзенскага раёна прыняў удзел у маладзёжным кірмашы вакансій

14.04.2026

У раённым Доме культуры прайшоў рэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі. Сваю пляцоўку на дадзеным мерапрыемстве прадставіў і ТЦСАН.

Спецыялісты цэнтра праінфармавалі навучэнцаў школ:

  • аб магчымасці працаўладкавання ў вольны ад вучобы час у рамках акцыі "Час добрых спраў"

"Час добрых спраў" - праект па працаўладкаванні моладзі ва ўстановы сацыяльнай сферы, ініцыяваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ў 2025 годзе

  • аб магчымасці атрымання сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Спецыяліст па сацыяльнай рабоце";
  • аб спецыфіцы дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Падпішыцеся на нашы навіны