Утульнасць у дэталях
10.04.2026У рамках рэабілітацыі і творчых заняткаў падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН сшылі да Светлага свята Вялікадня сервіравальныя сурвэткі.
Падчас творчага працэсу хлопцы не толькі вывучылі тэхніку стварэння сурвэтак, але і атрымалі сапраўднае эстэтычнае задавальненне.
Прыемныя зносіны ў ходзе работы спрыялi стварэнню сяброўскай атмасферы, дзе кожны мог падзяліцца ідэямі і атрымаць падтрымку. Бо менавіта ў такіх момантах нараджаецца сапраўднае натхненне!
На падобных занятках хлопцы пазнаюць нешта новае, спрабуюць сябе ў розных напрамках, набываюць карысныя навыкі.
https://mail.tcsonuzda.by/be/novosti/item/7234-uyut-v-detalyakh.html#sigProId4860eb5e72
