Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – маленькі прыбор, які ратуе жыцця

10.04.2026

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які рэагуе на дым гучным гукавым сігналам і тым самым папераджае аб небяспецы, з'яўляецца незаменным памочнікам у выяўленні пажараў на ранняй стадыі, выратаванні чалавечых жыццяў і асабістай маёмасці. Штогод АПА ратуе чалавечыя жыцці.

Цікавыя факты аб пажарных апавяшчальніках

  1. першы дымавы апавяшчальнік з'явіўся з-за няўдалага эксперыменту. У сярэдзіне 20-х гадоў XX стагоддзя адзін навуковец працаваў над датчыкам для выяўлення атрутных газаў. Але ў выніку няўдалага эксперыменту і адной выпаленай цыгарэты выявіў, што яго датчык рэагуе на дым.
  2. АПА працуе аўтаномна ад батарэйкі і падае гукавы сігнал пры найменшым задымленні памяшкання. Узровень гучнасці прыбора здольны абудзіць моцна спячага чалавека.
  3. дымавы апавяшчальнік рэагуе не на агонь і не на пах, а на драбнюткія часціцы, якія знаходзяцца ў дыме. Сам дым - гэта не газ, а завісь мікраскапічных часціц у паветры. Менавіта іх прыбор і "бачыць".
  4. пыл - галоўны вораг адчувальнасці апавяшчальніка. Паводле інструкцыі, рэкамендуецца раз у месяц праходзіцца па апавяшчальніку пыласосам або прадзьмухваць прыбор фенам.
  5. у некаторых краінах апавяшчальнік абавязковы для арэнды жылля і без яго нельга здаваць кватэру.
  6. ёсць краіны, у якіх апавяшчальнікі абавязкова ўсталёўваюць у шафах. Напрыклад, у Сінгапуры і Ганконгу ў старых будынках і кватэрах праводка часта пракладзена ўнутры ўбудаваных драўляных шаф або ніш. Дрэва - гаручы матэрыял, і, у выпадку няспраўнасці электрычнай праводкі і кароткага замыкання, можа лёгка загарэцца.
  7. сігнал пажарнага апавяшчальніка – адзін з самых вядомых гукаў у свеце. Ён стандартызаваны так, каб мозг імгненна ўспрымаў яго як пагрозу: рэзкія імпульсы, паўза, паўтор.

Ратавальнікі звяртаюць увагу: многія пажары ў жыллi ўзнікаюць ноччу. Вось некалькі простых рэчаў, якія неабходна рабіць кожны вечар, каб зберагчы сябе і сваю сям'ю ад пажару:

  • адключыце ўсе электрапрыборы, не прызначаныя для пастаяннай работы;
  • выключыце ўсе газавыя прыборы;
  • пераканайцеся, што вамі не пакінутыя цьмеючыя цыгарэты;
  • адключыце часовыя награвальнi.

Набыць незаменны прыбор можна ў любой гаспадарчай краме або Інтэрнэце. Кошт аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка зусім невялікi, асабліва ў параўнанні з карысцю, якую ён можа прынесці. Не эканомце на ўласнай бяспецы. Памятаеце, жыццё даражэй!!!

Падпішыцеся на нашы навіны